25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Германіі: Мы працягваем супрацоўнічаць з грамадзянскай супольнасцю

6
Амбасадар Германіі: Мы працягваем супрацоўнічаць з грамадзянскай супольнасцю

Абвінавачванні, якія гучалі ў афіцыйнай беларускай прэсе на адрас Германіі ў сувязі з тым, што гэтая краіна нібыта фінансавала беларускую апазіцыю, беспадстаўныя.

Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў амбасадар Германіі Крыстаф Вайль.

"Гэтыя абвінавачванні беспадстаўныя, і Федэральны ўрад абвергнуў іх, - сказаў Вайль. - Пасля падзеяў 19 снежня расчараванне ў Германіі было вельмі вялікае, бо менавіта мы, немцы, заўсёды выступалі за палітыку крытычнага дыялогу з Беларуссю".

Амбасадар адзначыў, што "ў Германіі - і ў бундэстагу, і ў грамадстве - існуе вельмі шырокі палітычны кансенсус наконт нашых цяперашніх адносінаў з Беларуссю".

Па словах дыпламата, перспектывы палітычных адносінаў паміж Германіяй і Беларуссю абумоўленыя заявай міністраў замежных справаў ЕЗ ад 31 студзеня 2011 года. "У ёй пералічаныя некаторыя чаканні і ўмовы - у першую чаргу, вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі. Акрамя таго, у заяве міністры пацвердзілі сваю прыхільнасць палітыцы крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю пры наяўнасці адпаведных умоваў", - нагадаў Вайль.

Па ягоных словах, Германія захоўвае прыхільнасць палітыцы дыялогу з афіцыйным Менскам - "пры выкананні Беларуссю пэўных умоваў". "Прычым палітыка Германіі, а таксама іншых краін ЕЗ заключаецца ў тым, што мы і зараз працягваем супрацоўнічаць з беларускай грамадзянскай супольнасцю", - адзначыў амбасадар.

Вайль таксама заявіў, што лічыць праграму ЕЗ "Усходняе партнёрства" "абсалютна перспектыўнай" для Беларусі.

"Усходняе партнёрства" мае некалькі крылаў, - нагадаў амбасадар. - Ёсць шматбаковае супрацоўніцтва з рознымі платформамі, і ёсць двухбаковая частка. Беларусь не ўдзельнічае ў двухбаковым сегменце".

Па словах прадстаўніка Германіі, гэта адбываецца таму, што Беларусь і ЕЗ да гэтага часу не падпісалі двухбаковае пагадненне.

"Ужо шмат гадоў Еўразвяз чакае, што для падпісання Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве ў Беларусі будуць створаныя перадумовы ў галіне дэмакратыі, прававой дзяржавы і правоў чалавека", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках