25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатара акцыі «Стоп бензін-2» выклікалі ў міліцыю

51
Арганізатара акцыі «Стоп бензін-2» выклікалі ў міліцыю

Агульнанацыянальная акцыя «Стоп бензін 2» павінная прайсці сёння ў Менску і 12 іншых гарадах краіны.

Аўтамабілісты маюць намер пратэставаць супраць падвышэння коштаў на паліва.

Акцыю ініцыяваў аргкамітэт аб'яднання «За аўто». Адзін з арганізатараў Арцём Шаркоў распавёў «Еўрарадыё», што людзі збяруцца на трох аўтазаправачных станцыях горада і потым арганізавана выедуць на праспект Незалежнасці, каб прыблізна ў 19.30 рухацца ў бок Нацыянальнай бібліятэкі.

«Наколькі мне вядома, на дадзены момант далучылася вельмі шмат розных клубаў, нелегальныя гоншчыкі і аўтаклубы, шмат людзей, якія наогул не ўдзельнічалі ў аўтамабільных кампаніях. Прыблізна некалькі сотняў аўтамабіляў будзе».

Пры гэтым Шаркоў спадзяецца, што ніякіх праблем з праваахоўнікамі ва ўдзельнікаў акцыі не паўстане.

Аднак, падобна, што праблемы паўсталі яшчэ да пачатку акцыі. Пасля размовы карэспандэнта «Еўрарадыё» з Шарковым, яму патэлефанавалі са сталічнай міліцыі і запрасілі «пагутарыць».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках