25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на парозе сацыяльнага «выбуху»

140
Беларусь на парозе сацыяльнага «выбуху»

У Беларусі магчымы рэзкі рост беспрацоўя і сацыяльнай напружанасці з-за крызіса на валютным рынку.

«Рэзкі рост беспрацоўя магчымы, калі не будзе вырашанае самы галоўны на сённяшні дзень пытанне - стварэнне ўмоваў для свабоднага канвертавання беларускага рубля», - заявіла дырэктарка Навукова-даследчага інстытута Мінпрацы і сацабароны насельніцтва Беларусі Святлана Шаўчэнка агенцтву «Інтэрфакс-Захад». З іншага боку яна заўважыла: «гледзячы пра якое беспрацоўе весці гаворку - пра афіцыйнае ці ўтоенае».

Яна таксама лічыць, што «гэтае пытанне неабходна вырашыць на працягу мая інакш сітуацыя можа перарасці ў стадыю сацыяльнай напружанасці». "Я думаю, што ўрад ўсведамляе праблему і актыўна займаецца яе рашэннем», - дадала эксперт.

Каментуючы агучаныя кіраўніком Белстата Уладзімірам Зіноўскім дадзеныя аб тым, што за апошні час 600 тыс. працаўнікоў былі вымушаныя часова прыпыніць сваю дзейнасць, С. Шаўчэнка адзначыла: «Хутчэй за ўсё, гэта ўсё адбылося напрацягу красавіка.

Праблемы на валютным рынку прывялі да адсутнасці прадметаў працы і, адпаведна, да адсутнасці вынікаў працоўнай дзейнасці. У гэтай сітуацыі наймальнік не можа трымаць работнікаў, якія нічога не вырабляюць». Паводле ейнай ацэнкі, гэта стан наёмных работнікаў пакуль можна класіфікаваць як «вымушаную няпоўную занятасць», паколькі непасрэдна працоўныя месцы захоўваюцца, людзі адпраўленыя ў адпачынкі за свой кошт».

С. Шаўчэнка ўпэўненая, што кансервацыя сітуацыі, якая склалася на валютным рынку, толькі пагоршыць праблемы занятасці. «Праблема пагаршаецца тым, што ў гэтай сітуацыі звужаецца кола арганізацый, якія гатовыя даць працоўныя месцы. Напрыклад, праблемы з занятасцю ў вытворчасці вядуць да аналагічных праблем у гандлі. Усе сектары эканомікі вельмі шчыльна ўзаемазвязаныя, і вырашыць праблему будзе вельмі складана без забеспячэння магчымасці вольнага набыцця канвертуемай замежнай валюты».

Эксперт мяркуе, што дэвальвацыя беларускага рубля ў сітуацыі, якая склалася, з'яўляецца найменшым злом. «Калі будзе магчымасць купіць замежную валюту нават па завышаным курсе - гэта здыме напружанасць з занятасцю», - сказала яна.

С. Шаўчэнка ўпэўненая, што «гэты працэс можа хутка спыніцца, калі з'явіцца замежная валюта».

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках