25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд Мікіту Ліхавіду пакінулі без зменаў

41
Прысуд Мікіту Ліхавіду пакінулі без зменаў

Менгарсуд пакінуў без змены прысуд актывісту руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіду.

29 красавіка ў Менскім гарадскім судзе разглядалася скарга Мікіты Ліхавіда на прысуд Партызанскага суду, паводле якога актывіста асудзілі на 3,5 гады пазбаўлення волі. Вынік - прысуд пакінулі без зменаў. «Адвакатка хадайнічала, каб Мікіту прывезлі ў суд. Суддзі параіліся хвіліну і адмовілі», - паведаміла «Радыё Свабода» маці актывіста Алена Ліхавід.

«Потым стала выступаць адвакатка. Больш за гадзіну яна казала, вельмі пераканаўча даказвала, што прысуд трэба адмяніць. Я паглядзела на аднаго з суддзяў, і ў нейкі момант мне падалося, што вось яно! На ягоным твары нібыта было напісана, што ён усё разумее і з усім згодны. Але яны зноў пайшлі ў пакой для нарад, і калі праз 20 хвілін выйшлі, то я зразумела, што надзея была прывідная», - кажа жанчына.

Мікіту Ліхавіда, па словах маці палітвязня, адправяць па этапе ў калонію ў Наваполацк 7 мая. Да таго часу Алена Ліхавід спадзяецца яшчэ атрымаць спатканне з сынам на «Валадарцы».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках