25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працэс ацэнкі ўздзеяння БелАЭС на навакольнае асяроддзе не завершаны

2
Працэс ацэнкі ўздзеяння БелАЭС на навакольнае асяроддзе не завершаны

4 красавіка віцэ-міністр замежных спраў Эвалдас Ігнатавічус ў Вільні сустракаўся з амбасадарам Беларусі ў Літве Уладзімірам Дражыным.

Амбасадар прызнаў, што працэс міжнароднай ацэнкі ўздзеяння планаванай ў Беларусі атамнай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе яшчэ не завершаны і паведаміў, што зараз рыхтуюць падрабязныя адказы на пытанні Літвы, перадае Delfi.

Дражын перадаў ноту, у якой сказана, што Беларусь прытрымліваецца ўсіх патрабаванняў Канвенцыі аб Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце (Эспа, 1991 г.).

Віцэ-міністр Літвы падкрэсліў, што інфармацыя, якую рыхтуе Беларусь, павінная даць вычарпальныя і аргументаваныя адказы на ўсе пытанні, якія актуальныя для літоўскіх экспертаў і грамадства. Літва і ў будучыні будзе патрабаваць жорсткага міжнароднага кантролю планаванай ў Беларусі АЭС.

14 сакавіка Ігнатавічус ўручыў Дражыну ноту пратэсту ў сувязі з заявамі беларускіх чыноўнікаў аб тым, што ў Літвы нібыта няма прэтэнзій з нагоды справаздачы аб уздзеянні беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе.

У ноце яшчэ раз заяўлена пра тое, што працэс ацэнкі не завершаны, паколькі Беларусь не выканала яго ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі нормамі, не арганізавала публічныя слуханні на гэтую тэму ў Літве і літоўска-беларускую дыскусію, як таго патрабуе канвенцыя Эспа.

Аб тым, што на пытанні Літвы не было адказаў, 30 сакавіка кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс падчас тэлефоннай размовы нагадаў кіраўніку МЗС Беларусі Сяргею Мартынаву.

Падчас сустрэчы Ігнатавічус і Дражын таксама абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі з Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і іншыя пытанні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках