25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Гэта ўжо выйшла за межы звычайнага палітычнага супрацьстаяння

40
Сяргей Міхалок: Гэта ўжо выйшла за межы звычайнага палітычнага супрацьстаяння

Поўная версія інтэрв'ю Сяргея Міхалка телеканалу Белсат.

«У гэтым палітычным свавольстве ўдзельнічае маса мяшчанаў і абывацеляў, якія сваім спячым стаўленнем да жыцця дапамагаюць «быччу» трымаць у страху цэлыя пакаленні. Мне падаецца, што гэта вельмі страшная тэндэнцыя, – зазначае Сяргей Міхалок. – Усе мае добрыя знаёмыя, таленавітыя людзі, гатовыя працаваць на карысць сусветнага дабра, людзі цікавыя і самабытныя: мастакі і паэты, інжынеры і праграмісты – яны ўсе драпаюць з нашай краіны. Бо не бачаць перспектываў для сваёй рэалізацыі».

Апалітычнасць жа таксама не ёсць выйсцем. «Чалавек не можа быць апалітычным, увогуле. Палітыка пранікла ва ўсе сферы сучаснага жыцця, такім чынам, будучы пасіўным, чалавек робіцца марыянеткай. А ў нашай краіне пасіўнасць – гэта тое, чаго дамагаецца кіраўніцтва краіны», – упэўнены Міхалок.

Музыка не бачыць для сябе і свайго гурта вялікай праблемы ў чорным спісе. З часу забароны назва «Ляпіс Трубяцкой» застаецца ў першай тройцы топу «Яндэкс'у». «Вельмі шкада, што нашыя прыхільнікі не могуць трапіць на канцэрты не толькі гурта «Ляпіс Трубяцкой», але і на канцэрты шматлікіх іншых выканаўцаў. Бо Лявон Вольскі і Саша Кулінковіч – гэта людзі, якія ёсць часткаю эпасу. Гэта ўжо сучасны рок-н-рольны фальклор. Бо без гэтых людзей немагчыма ўявіць сучасную беларускую культуру. Яны па 10–15 гадоў ёсць музычнымі маякамі для пакаленняў».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках