25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мецэнаты з «Белнафтахіма»

45
Мецэнаты з «Белнафтахіма»

«Белнафтахім» працягвае сцвярджаць, што даціруе беларускіх аўтаўладальнікаў.

Чарговы прэс-рэліз аб гаротным становішчы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў апублікаваны на сайце канцэрна.

Прэс-служба канцэрна сцвярджае, што «прыбытак вытворцаў нафтапрадуктаў пры рэалізацыі на ўнутраным рынку не прадугледжваецца». Пры гэтым спасылаецца на калькуляцыю выдаткаў на вытворчасць нафтапрадуктаў, з якіх больш за 85% з'яўляецца кошт нафтавага сыравіны.

Важным фактарам коштаўтварэння гэтых відаў тавараў з'яўляецца іх падатковая нагрузка ў выглядзе акцызаў, стаўкі якіх усталёўваюцца заканадаўча, адзначае прэс-служба. Іншымі словамі, дзяржава ўсталёўвае дадатковы падатак на аўтаўладальнікаў і адвольна павялічвае ягоны памер. «З 1 студзеня 2011 года стаўкі акцыза на падакцызныя нафтапрадукты былі праіндэксаваныя на 8 адсоткааў», паведамляе канцэрт «Белнафтахім».

«За мінулы год значна падвысіліся тарыфы на электраэнергію і газ, неабходныя ў тэхналагічным працэсе вытворчасці маторных паліваў, чыгуначныя тарыфы на перавозку нафтапрадуктаў», скардзяцца прадстаўнікі дзяржаўнага канцэрна.

«Белнафтахім» прапануе параўнаць узровень коштаў на нафтапрадукты ў сумежных дзяржавах, грамадзяне якіх вывозяць беларускія нафтапрадукты і тым самым «зніжаюць магчымасці перапрацоўшчыкаў па экспарту прадукцыі» і гэта скарачае «рэнтабельнасць працы нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў».

Прадстаўнікі канцэрна ўпарта абыходзяць бокам пытанне, якое хвалюе большасць беларусаў. Чаму, атрымліваючы сыравіну па ўнутрырасейскіх коштах, кошт бензіну і дызельнага паліва, якія вырабляюцца на беларускіх НПЗ, значна вышэйшы, чым у Расеі?

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках