24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ тэрарызуе сям'ю Наталлі Радзінай

62
КДБ тэрарызуе сям'ю Наталлі Радзінай

Сама рэдактарка ​​сайта charter97.org сёння патэлефанавала маці і паведаміла, што знаходзіцца ў Еўропе.

Сёння дамоў да бацькоў рэдактаркі сайта charter97.org Наталлі Радзінай ў Кобрыне прыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзялення КДБ, а таксама следчы з Менска. Яны правялі ператрус і канфіскавалі штодзённікі журналісткі, лісты салідарнасці, якія ішлі ёй з усяго свету, у тым ліку ад былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела і кіраўніка МЗС Славакіі Мікулаша Дзурынды. Быў таксама канфіскаваны кампутар непаўнагадовага пляменніка Наталлі Радзінай.

З дому журналісткі супрацоўнікі КДБ паехалі на працу да ейных бацьку нібыта для правядзення яшчэ аднаго допыту. На працягу тыдня, з тых часоў як Наталля Радзіна з'ехала з краіны, на допыты ў КДБ выклікалі ейных бацькоў, брата і цётку.

Сама рэдактарка ​​сайта charter97.org патэлефанавала сёння бацькам і паведаміла, што знаходзіцца ў лагеры для бежанцаў у адной з еўрапейскіх краін.

«Наташа абяцала патэлефанаваць праз некалькі дзён і сказаць дакладна, дзе знаходзіцца. Пакуль, яна сказала, вырашаюцца апошнія фармальнасці з прадастаўленнем ёй палітычнага прытулку. Голас у Наташы быў бадзёры, яна прасіла нас трымацца. Калі мы перажылі разам турму, то перажывем і гэтыя незаконныя і бессаромныя нападкі на нашую сям'ю. Вось знайшлі злачынцу - журналістку! Я вельмі шчаслівая, што пачула ейны голас, мне стала значна спакайней», - сказала маці журналісткі Надзея Радзіна.

Нагадаем, Наталля Радзіна, якая больш за месяц правяла ў СІЗА КДБ, і знаходзілася ў «ссылцы» у Кобрыне пад падпіскай аб нявыездзе, абвінавачваецца па дзвюх частках артыкула 293 КК РБ («Масавыя беспарадкі»). Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

31 сакавіка яна павінная была з'явіцца на допыт да следчага КДБ у Менску, дзе, верагодна, ёй прад'явілі б канчатковае абвінавачванне па справе «Плошча-2010». Не чакаючы гэтага, Наталля прыняла рашэнне пакінуць Беларусь.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках