25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні затрыманы Андрэй Пачобут

14
У Горадні затрыманы Андрэй Пачобут

Карэспандэнт "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сераду ў Горадні.

Пра гэта агенцтва ПАП паведаміла ў той момант, калі журналіста перавозілі ў абласную пракуратуру.

Андрэй Пачобут зьбіраўся ехаць у Менск, каб узяць удзел у тэлемосьце прадстаўніцтва Эўракамісіі з дэлегацыяй Эўрапарлямэнту ў справе Беларусі. На паседжаньні журналіст меўся распавесьці пра крымінальную справу, распачатую супраць яго за публікацыі ў "Газэце Выборчай" і прыватным блогу. Пачобут падазраецца ў зьнявазе прэзыдэнта, яму пагражае прысуд да двух гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе Радыё Свабода.

Журналіст сказаў карэспандэнту ПАП, што яго цяперашняе затрыманьне мае на мэце заблякаваць ягоны ўдзел у тэлемосьце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках