25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка праігнараваў міністра замежных спраў Украіны

16
Лукашэнка праігнараваў міністра замежных спраў Украіны

Міністр замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка 25 сакавіка здзейсніў бліц-візіт у Менск.

Паводле інфармацыі ZN.UA з крыніцаў у МЗС, у К. Грышчанкі былі дзве асноўныя задачы. Па-першае, перадаць Аляксандру Лукашэнку прапановы Кіева па нармалізацыі адносінаў Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звяза. Нагадаем, што раней Украіна заяўляла аб сваіх намерах стаць пасярэднікам паміж Беларуссю і Еўропай, адносіны якіх пагоршыліся пасля разгону беларускімі ўладамі мітынгу апазіцыі 19 снежня 2010 г і крымінальнага пераследу апазіцыянераў і кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Па-другое, К. Грышчанка павінен быў перадаць А. Лукашэнку запрашэнне прыехаць ва Украіну толькі 26 красавіка і сумесна з прэзідэнтамі Украіны і Расеі наведаць Чарнобыль, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Гэтая прапанова павінная была дазволіць пазбегнуць сітуацыі, пры якой Лукашэнка прыедзе ў Украіну 19 красавіка для ўдзелу ў саміце па ядзернай бяспецы.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч накіраваў запрашэнні лідэрам шэрагу дзяржаў, у тым ліку і Лукашэнку, прыняць удзел у саміце па ядзернай бяспецы. Аднак пасля гэтага з'явілася інфармацыя пра нежаданне прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу прымаць удзел у канферэнцыі, калі на ёй будзе прысутнічаць А. Лукашэнка.

К. Грышчанка ў Менску правёў перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. А. Лукашэнка праігнараваў візіт К. Грышчанкі, хоць і знаходзіўся ў гэты час у Менску.

Паводле інфармацыі ZN.UA, да цяперашняга часу Кіеў так і не атрымаў адказ Менска на свае пасярэдніцкія прапановы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках