25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Пачобута завялі яшчэ адну крымінальную справу – за паклёп на прэзідэнта

46
На Пачобута завялі яшчэ адну крымінальную справу – за паклёп на прэзідэнта

8 красавіка следчы па найважнейшых справах Гродзенскай абласной пракуратуры Арсеній Нікольскі наведаў Андрэя Пачобута ў ізалятары

Там у прысутнасці адваката прад’явіў яму абвінавачанне па адной крымінальнай справе і паведаміў пра ўзбуджэнне другой.

Як паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» адвакат журналіста Аляксандр Бярылаў, абвінавачанне выстаўлена па артыкуле «Абраза прэзідэнта РБ» (ч.1 арт. 368 КК), а новая крымінальная справа ўзбуджана за «Паклёп на прэзідэнта РБ» (арт. 367 КК).

Дагэтуль Пачобут быў толькі падазраваным, і толькі па артыкуле за «абразу».

Справу завёў 18 сакавіка 2011 г. пракурор Гродзенскай вобласці Марозаў В. М. Пракуратура палічыла, што Пачобут абражаў кіраўніка дзяржавы на старонках польскай «Gazety Wyborczaj», сайта «Белорусский партизан» і свайго блога poczobut.livejournal.com на працягу 2010—2011 гг.

Новая справа за «паклёп» заведзена 6 красавіка следчым А. Нікольскім.

Па словах адваката, навіна пра ўзбуджэнне чарговай крымінальнай справы не дэзарыентавала журналіста. «Адчуванне ў яго баявое, ён да ўсяго гатовы», — зазначыў А. Бярылаў.

Тэрмін затрымання Пачобута сканчаецца ўвечары 9 красавіка. Калі меру стрымання ў дачыненні да яго не зробяць больш жорсткай, то журналіста маюць вызваліць.

Нагадаем, што ўвечары 6 красавіка Пачобута, які знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, затрымалі за намер прыехаць з Гродна ў Мінск. Следства палічыла, што, пакінуўшы месца жыхарства, Пачобут будзе перашкаджаць правядзенню следчых дзеянняў у рамках крымінальнай справы. З ізалятара журналіста маюць вызваліць увечары 9 красавіка.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках