25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам няма чым расплочвацца за валютныя крэдыты

17

Беларускія грамадзяне і арганізацыі маюць сур'ёзныя праблемы з набыццём валюты для пагашэння валютных крэдытаў.

Пра гэта паведамілі РІА «Новости» ў аўторак прадстаўнікі адразу некалькіх банкаў.

З канца сакавіка ў Беларусі захоўваецца ажыятажны попыт на валюту - яе няма ў абменных пунктах, складана набыць на біржы, у выніку чаго склалася множнасць курсаў. Насельніцтва скупае валюту і золата, у тым ліку ў прымежных расейскіх рэгіёнах, асцерагаючыся дэвальвацыі беларускага рубля. Нацыянальны банк Беларусі спыніў продаж насельніцтву за беларускія рублі зліткаў каштоўных металаў, якія сталі карыстацца вялікім попытам ва ўмовах дэфіцыту замежнай валюты на ўнутраным рынку.

«І фізічныя, і юрыдычныя асобы ў перыяд стабільнай валютнай сітуацыі набралі дастаткова шмат крэдытаў, прычым нават тыя, хто атрымлівае прыбытак у беларускіх рублях. Зараз валюту не купіць, а плаціць трэба», - сказаў прадстаўнік аднаго з камерцыйных банкаў.

У гэтай сітуацыі банкі прапаноўваюць кліентам розныя варыянты выхаду з сітуацыі.

Так, «Прыорбанк» прапаноўвае кліентам гасіць плацяжы па валютных крэдытах беларускімі рублямі, але па курсе, усталяваным банкам. На аўторак гэты курс складаў 3600 беларускіх рублёў за даляр і 5250 рублёў за еўра. Па дадзеным курсе можна выплочваць не толькі бягучыя плацяжы, але і датэрмінова пагашаць крэдыты.

Пры гэтым курс Нацыянальнага банка ў аўторак складае 3037 рублёў за даляр і 4392 - за еўра.

У сваю чаргу «Беларусбанк» і «Белгазпрамбанк» дазваляюць атрымальнікам валютных крэдытаў пагашаць ў беларускіх рублях толькі бягучыя плацяжы. Датэрміновае пагашэнне валютных крэдытаў магчымае толькі ў валюце. Тым не менш, у названых банках аплаціць бягучы плацёж можна па курсе куплі, усталяваным абменным пунктам банка, а курс у беларускіх абменных пунктах не можа адрознівацца ад курса Нацбанка больш чым на 2%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках