24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк паў. Дэвальвацыя абвешчаная

295

Нацыянальны банк Беларусі адпусціў наяўны беларускі рубель у вольнае плаванне.

У межах рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку Нацыянальны банк з 11 мая 2011 г. адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўсталяванні банкамі курсаў угод па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам.

Нагадаем, раней камерцыйныя банкі не мелі права прадаваць наяўную валюту па курсе, які перавышае афіцыйна усталяваны на 2%.

«Дэфіцыт валютных сродкаў на дадзеным сегменце рынка склаўся ў сакавіку бягучага года ў выніку павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджваннем розных чутак, якія правакуе ажыятажнымі паводзінамі насельніцтва», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы галоўнага банка краіны.

«Выкарыстанне рынкавых падыходаў да фарміравання курсу беларускага рубля пры ажыццяўленні ўгод з фізічнымі асобамі дазволіць не толькі задаволіць попыт грамадзян на замежную валюту, але і пазбавіць сэнсу далейшае актыўнае набыццё замежнай валюты насельніцтвам для стварэння зберажэнняў, якое назіралася ў апошні час у сувязі з чаканнем змены абменнага курсу», заявілі ў Набанке.

Напісаць каментар 295

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках