24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын крэдыту не дасць

85
Кудрын крэдыту не дасць

Мінфін РФ разглядае магчымасць прадастаўлення крэдыту Беларусі толькі з фонду ЕўрАзЭС.

Аб гэтым паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын.

«Мы разглядаем толькі крэдыт ЕўрАзЭС», - паведаміў ён, каментуючы ход перамоваў Расеі і Беларусі аб прадастаўленні апошняга крэдыту на 3 млрд дал, паведамляе Прайм-ТАСС.

А. Кудрын нагадаў, што Беларусь звярнулася да Расеі з просьбай прадставіць ёй крэдыт з фонду ЕўрАзЭС на 1 млрд дал. Акрамя таго, размова ішла аб тым, каб Расея дала крэдыт Беларусі яшчэ на 2 млрд дал. Між тым кіраўнік Мінфіна РФ паведаміў, што пытанне аб прадастаўленні Расеяй крэдыту Беларусі не разглядаецца, гаворка ідзе толькі аб прадастаўленні крэдыту з фонду ЕўрАзЭС.

«Нашая частка не разглядаецца», - сказаў А. Кудрын. Кіраўнік Мінфіна РФ паведаміў, што да канца гэтага тыдня кіраванае ім міністэрства паспрабуе з беларускімі партнёрамі выпрацаваць асноўныя падыходы да ўмоваў прадастаўлення крэдыту. Пры гэтым ён не выключыў, што пэўныя рашэнні могуць быць агучаныя ў ходзе паездкі прэм'ер-міністра РФ Уладзіміра Пуціна ў Менск на наступным тыдні.

«Мы намагаемся, каб да паездкі ўсе пытанні былі вызначаны», - сказаў А. Кудрын, аднак дадаў, што канчатковага рашэння аб выдачы крэдыту пакуль не прынята.

«Ідзе канструктыўная праца, і мы бачым сур'ёзнае разуменне з боку Беларусі да тых пытаннях, якія ёсць», - пракаментаваў А. Кудрын ход перамоў.

Па ягоных словах, удзельнікі перамоваў разглядаюць пытанне аб тым, каб выдаць Беларусі з фонду ЕўрАзЭС 1 млрд дал у 2011 г, а пасля ў 2012 і 2013 гг. Беларусі можа быць прадастаўленая дапамога з фонду на тую ж суму штогод.

Аднак А. Кудрын прызнаў, што гэтых сродкаў для Беларусі можа быць недастаткова. «Мы лічым, што гэтых сродкаў можа быць недастаткова, таму неабходна будзе выходзіць і ў Міжнародны валютны фонд у выпадку станоўчага разгляду», - адзначыў ён. А. Кудрын таксама дадаў, што Расея будзе гатовая падтрымаць Беларусь у выпадку, калі яна звернецца за прадастаўленнем крэдыту ў МВФ або іншыя міжнародныя арганізацыі. «Мы лічым, што гэта мэтазгодна», - сказаў А. Кудрын. «У МВФ могуць быць дадатковыя нейкія ўмовы, але па буйных пазіцыях прапановы ў цэлым будуць падобнымі», - лічыць ён.

Кіраўнік Мінфіна РФ таксама не выключыў, што Беларусь можа звярнуцца за дапамогай да трэціх краін на двухбаковай аснове.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках