25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС пакуль не прадаецца

8
МТС пакуль не прадаецца

Беларусь пакуль адкладае рашэнне аб продажы дзярждолі ў сотавым аператары «МТС».

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, перадае ІТАР-ТАСС.

«Пытанне не гарыць. Кампанія працуе і развіваецца паспяхова. Нейкай крытычнай сітуацыі, якая патрабавала б паскарэння гэтых працэсаў, не існуе, і вядзецца праца з тым, каб дзяржава атрымала максімальную карысць ад гэтага продажу», - адзначыў міністр.

Па ягоных словах, у цяперашні час працягваюцца перамовы і кансультацыі па пытанні магчымага продажу беларускай долі не толькі з расейскім бокам, але і з іншымі патэнцыяльнымі пакупнікамі.

Панцялей не выключыў верагоднасці правядзення адной з міжнародных структур экспертнай ацэнкі кошту актываў МТС. «Цалкам верагодна, гэта будзе, аднак тэрміны пакуль не ўсталяваныя», - сказаў ён.

Раней Лукашэнка заяўляў, што Менск гатовы прадаць свой пакет акцый за 1 млрд даляраў. Потым віцэ-прэм'ер урада Анатоль Калінін заяўляў аб планах выставіць дзяржаўную долю СП «МТС» на міжнародныя таргі.

Заснавальнікамі беларуска-расейскага СТАА «МТС» з'яўляюцца беларускае РУП «Белтэлекам» (51% статутнага фонду) і расейскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках