25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачобут: Рэжым не толькі ў мяне, але і ў вас

11
Пачобут: Рэжым не толькі ў мяне, але і ў вас

У блогу Анджэя Пачобута апублікаваны яшчэ адзін турэмны ліст.

Ліст у Інтэрнэце размясціла жонка арыштаванага журналіста Аксана. Андрэй піша пра тое, што атрымаў унікальную магчымасць «пагасцяваць» у месцы «баявой славы» Прытыцкага і збірае матэрыялы для «посттурэмнага рэпартажу»:

«Нават не верыцца, што ўжо прайшоў цэлы месяц! Здаецца, што яшчэ ўчора на маіх руках зашчапіліся кайданкі і з пракуратуры павезлі ў турму... Час ляціць хутка, значна хутчэй, чым на «сутках». Турэмнае жыццё манатоннае, але не пазбаўленае сваіх маленькіх радасцяў. Я атрымліваю вельмі шмат лістоў з Польшчы, Беларусі, і нават з Літвы і Германіі. Гэта як глыток свежага паветра!

Сяджу я на 3-м паверсе СІЗА, паверхам ніжэй у 30-я гады сядзеў самы вядомы зняволены гарадзенскай турмы - камуністычны тэрарыст і верны сталінец Сярога Прытыцкі. У далёкім 80-м годзе я пайшоў у першы клас школы, якая носіць ягонае імя. І зараз вось атрымаў унікальную магчымасць «пагасцяваць» ў месцы ягонай «баявой славы» :) У агульным я не сумую, нават наадварот. Беларусь «турэмная» мала чым адрозніваецца ад Беларусі «вольнай». Рэжым ёсць рэжым. І там у вас, і тут у мяне :) Хіба, што тут у турме ўсё яшчэ больш скандэнсавана. З цікавасцю збіраю матэрыял для «посттурэмнага рэпартажу», хоць з'явіцца яму будзе наканавана праз некалькі год, але запэўніваю вас, ад гэтага ён не стане менш цікавым. А як вы там?»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках