24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскі Хельсінкскі Камітэт: Свабоду беларускім вязням сумлення!

4
Чэшскі Хельсінкскі Камітэт: Свабоду беларускім вязням сумлення!

Чэшскі Хельсінкскі Камітэт выказвае катэгарычнае абурэнне палітычнымі судовымі працэсамі, якія адбываюцца ў Менску.

«У пятніцу быў асуджаны на 5 гадоў турмы адзін з заснавальнікаў апазіцыйнага руху Хартыя'97, кандыдат на выбарах Прэзідэнта, Андрэй Саннікаў. Тым жа судом актывісты Уладзімір Яроменак, Ілля Васільевіч, Алег Гнедчык і Фёдар Мірзаянаў асуджаныя на тры гады калоніі. Жонка Саннікава Ірына Халіп атрымала два гады з адтэрміноўкай.

Усе былі асуджаныя за ўдзел у акцыі негвалтоўнага пратэсту супраць парушэнняў падчас перадвыбарнай кампаніі і фальсіфікацый падчас выбараў 19 снежня. Суды працягваюцца. Падобныя прысуды пагражаюць і іншым кандыдатам на пост прэзідэнта: Уладзіміру Някляеву, Мікалаю Статкевічу, Зміцеру Усу і Віталю Рымашэўскаму.

Гэтыя працэсы нас вельмі закранулі, прысуды з'яўляюцца не толькі ганьбай для Беларусі, але і для ўсёй Еўропы, для прыхільнікаў дэмакратыі па ўсім свеце.

Мы пацвярджаем словы Андрэя Саннікава, які, абараняючыся ў судзе надзвычай мужна, сказаў, што дзяржаўная моц, прадстаўленая Лукашэнкам, - «... канчаткова страціла давер у людзей і міжнароднай супольнасці», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках