25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве даляр прадаюць за 8 000 беларускіх рублёў

6
У Літве даляр прадаюць за 8 000 беларускіх рублёў

У Літве рэзка вырас крос-курс даляра да беларускага рубля.

Як паведамляе БелаПАН, у кругласутачным абменным пункце банка «Цытадэль» (раней «Парэкс») на чыгуначным вакзале Вільні крос-курс даляра да беларускага рубля за апошнія суткі вырас на 42,8% - з 5.600 да 8.000. Прадаць даляры і атрымаць беларускія рублі можна па курсе 5.000 - гэта на 7,5% больш за паказчык папярэдняга дня, 16 мая (4.650). Курс еўра вырас да 7.200-11.300 рублёў.

Вільня ў апошні час стала папулярным у жыхароў Беларусі месцам канвертацыі нацыянальнай грашовай адзінкі ў цвёрдую валюту. Пасля прыбыцця цягнікоў і аўтобусаў ля абменных пунктаў на чыгуначнаым вакзале і ў будынку аўтавакзала выбудоўваюцца доўгія чэргі. Крос-курс даляра да рубля быў вышэй, чым у беларускіх банках, дзе ўжо два месяцы практычна немагчыма купіць валюту, але ніжэй за безнаяўныя каціроўкі. Зараз жа ўведзены фактычна «забаронны» курс.

Менавіта па такіх курсах з пачатку валютнага крызісу ў Беларусі працуюць з ейным рублём латвійскія банкі. Да прыкладу, банк «Рыетуму» каціруе даляр да рубля (безнаяўны курс на 17 мая) па 6.900-7.600 рублёў, еўра - па 9.671-10.846; СЕБ-банк - па 3.028-9.760 даляр і па 4.315-13.756 еўра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках