25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут - аб газеце «Казліны шлях»

16
Анджэй Пачобут - аб газеце «Казліны шлях»

Анджэй Пачобут даслаў з турмы чацвёрты ліст.

Жонка арыштаванага журналіста польскай «Газеты Выборчай» апублікавала ліст у ягоным блогу ў LiveJournal.

«Толькі ў турме даведаўся, што ў зняволеных ёсць свая газета. Называецца яна «Трудовой путь» і выдае яе Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. У тутэйшым народзе яе завуць не інакш як «Казліны шлях». І трэба прызнаць, што такую ганаровую назву яна носіць цалкам заслужана.

Традыцыйна ўвесь нумар забіты падзячнымі лістамі зэкаў, у якіх яны нястрымна хваляць турэмных начальнікаў і падначальнікаў за тое, што наставілі іх на добры шлях, расплюшчылі вочы і г.д. Адным словам, звычайная бальшавіцкая перакоўка. І кошт гэтай перакоўкі таксама вядомы - умоўна-датэрміновае вызваленне (УДВ). Аматараў УДВ тут хоць адбаўляй, таму з аўтарскім калектывам ў выдаўцоў ніякіх праблемаў няма.

На волі таксама, дарэчы, нешта падобнае маецца. І ў сэнсе падлізніцтва і падхалімства, і ў сэнсе перакоўкі. Так, «Советская Б» ахвотна дае свае старонкі для перакоўкі былым журналістам незалежных СМІ. А куфэрак-та проста адкрываецца! Павел Якубовіч у маладосці павертухайстваваў, вось і набраўся адпаведных кваліфікацый. Інжынеры чалавечых душ, блін.

«Трудовой путь» атрымліваем 2 разы на месяц, разам з «Советской Б». І ўжо незразумела дзе заканчваецца «Трудовой путь», а пачынаецца «Советская Б».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках