25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр

48
Палітвязень Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр

Палітвязень калоніі ў Наваполацку Мікіта Ліхавід пакараны карцэрам за тое, што ў калоніі называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць некаторыя работы.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла маці палітвязня са спасылкай на ліст, атрыманы з калоніі.

«Больш звестак пра яго не маем. Ведаем, што пакаралі карцэрам на 10 сутак», - паведаміла Алена Ліхавід.

Актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда суддзя Наталля Пыкіна зсуда Партызанскага раёну Менска асудзіла на 3,5 года зняволення за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня. Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд без зменаў. Мікіта Ліхавід вінаватым сябе не прызнаў і ў апошнім слове заявіў, што будзе змагацца за адмену прысуду.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках