25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін адмовіўся ад планаў па размяшчэнні еўрабондаў ў 2011 годзе

3

Беларусь не будзе здзяйсняць у 2011 г запазычанні шляхам выпуску еўрабондаў.

Пра гэта заявіў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец у эксклюзіўным каментары ПРАЙМ-ТАСС у Менску ў чацвер.

«Мы не плануем запазычанняў на знешніх фінансавых рынках у бягучым годзе», - сказаў міністр.

Як раней паведамляў ПРАЙМ-ТАСС, у пачатку 2011 г Беларусь планавала на працягу года даразмяшчэнне еўрааблігацый на суму 200 млн даляраў і аблігацый у РФ на суму 8 млрд расейскіх руб.

У сярэдзіне сакавіка 2011 г міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце з «В+» да «В», доўгатэрміновы рэйтынг па абавязацельствах у нацыянальнай валюце з «ВВ» да «В+».

У сваю чаргу рэйтынгавае агенцтва Moody's ў канцы сакавіка знізіла суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на адну прыступку - з В1 да В2 з негатыўным прагнозам, рэйтынг у замежнай валюце з ўзроўню B2 да B3.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках