25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнасць Лукашэнкаі ўперлася ў «злашчасныя энерганосьбіты»

43
Незалежнасць Лукашэнкаі ўперлася ў «злашчасныя энерганосьбіты»

Аляксандр Лукашэнка ўдзячны Азербайджану за пастаўкі сваёй нафты, ён заявіў, што беларускі бок гатовы на гэта адказаць дабром.

«Вы нам выдатна дапамаглі. Нашыя незалежнасць і суверэнітэт, на жаль, сёння ўпіраюцца ў гэтыя злашчасныя энерганосьбіты, сыравіну і матэрыялы. Вы падставілі нам плячо, мы сёння перапрацоўваем вашую нафту найвысокай якасці», - заявіў А. Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з першым віцэ-прэм'ерам урада Азербайджана Ягубам Эюбавым, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Вы нас проста абаранілі і выратавалі нашыя суверэнітэт і незалежнасць, як і Венесуэла», - адзначыў беларускі прэзідэнт.

А. Лукашэнка сказаў, што Беларусь і Азербайджан сёння супрацоўнічаюць «найшчыльнейшым чынам, па вельмі адчувальных для нас і вас напрамках». «Закрытых тэм у нашых адносінах няма. І што б мне ні казалі аб нашых адносінах з Азербайджанам, у тым ліку ў АДКБ, іншых структурах, вы - тая краіна, якая падставіла ў цяжкія хвіліны сваё плячо нам», - заявіў А. Лукашэнка.

«Мы - людзі ўдзячныя, і таму мы проста абавязаныя адказаць вам дабром», - сказаў т.зв. прэзідэнт.

«Я хачу, каб вы перадалі прэзідэнту Ільхаму Аліеву, што мы будзем верныя дамоўленасцям, якіх мы дасягнулі, у тым ліку і нядаўна ў Баку», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках