30 лiстапада 2024, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр сельскай гаспадаркі страціў розум

194
Міністр сельскай гаспадаркі страціў розум

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы зрабіў гучную заяву аб коштавай сітуацыі ў краіне.

Ён, паводле ягонай заявы, не лічыць кошты ў беларускіх крамах высокімі. «Не лічу нашыя кошты высокімі, - заявіў ён журналістам у Менску 19 мая. - Пакажыце мне краіну вакол Беларусі, дзе вы можаце набыць, напрыклад, мяса ў краме за 12 тысяч? Адпускны кошт нашых памідораў, напрыклад, 8 тысяч рублёў за кілаграм».

Пры гэтым, адказваючы на ​​ўдакладняючае пытанне БелаПАН, міністр прызнаў, што дзяржава закупляе ў насельніцтва сельгаспрадукцыю па значна больш нізкіх коштах, чым потым прадае. Русы не выключыў, што дзяржава будзе паднімаць закупачныя кошты, аднак адмовіўся назваць тэрміны, калі гэта можа адбыцца.

Міністр таксама адзначыў: імпарт асобных харчовых груп скарачаецца ў сувязі з тым, што «па цэлым шэрагу накірункаў мы яго замяшчаем».

На пытанне аб тым, як падзенне рубля паўплывае на работу прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны, Русы адказаў: «Ды не так моцна рубель беларускі і ўпаў».

Варта адзначыць, што, па дадзеных Белстата, з пачатку гэтага году спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі на 10,9%. У прыватнасці, кошты на харчовыя тавары выраслі на 12,2%. Па гэтым паказчыку Беларусь апярэдзіла Расею, Украіну і Казахстан.

У красавіку прадукты харчавання ў Беларусі падаражэлі ў параўнанні з сакавіком на 5,5% (ва Украіне - на 1,5%, Казахстане - на 1,1%, Расеі - на 0,3%). Больш за ўсё кошты выраслі на гародніну (на 24,2%) і раслінны алей (на 22,4%). Садавіна ў Беларусі падаражэла на 15,7%, бульба - на 7%, малако - на 2%.

Напісаць каментар 194

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках