24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ забароніць ўезд яшчэ дзесятку беларускіх афіцыйных асоб

33
ЕЗ забароніць ўезд яшчэ дзесятку беларускіх афіцыйных асоб

23 мая міністры замежных спраў Еўразвяза плануюць пашырыць візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску на прыблізна 10 новых прозвішчаў.

Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода».

Пашырэнне візавых забаронаў з'яўляецца адказам Еўразвяза на прысуды па справах удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Менску 19 снежня 2010 года.

Акрамя зацвярджэння пашыранага спісу афіцыйных асобаў з Беларусі, якім забаронены ўезд у Еўразвяз, міністры замежных справаў ЕЗ таксама абмяркуюць агульную сітуацыю ў Беларусі і палітыку Брусэля адносна Менску.

На мінулым тыдні вярхоўны прадстаўнік па пытаннях знешняй палітыкі ЕЗ Кэтрын Эштан заявіла аб гатовасці ЕЗ разгледзець «далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва» з афіцыйным Менскам.

Мая Каціянчыч, прэс-сакратар Эштан, сказала, што пакуль у Брусэлі не разглядаецца ўвядзенне эканамічных санкцый супраць беларускага рэжыму.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках