25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміле Мірзаянавай не дазволілі сустрэцца з сынам

18
Людміле Мірзаянавай не дазволілі сустрэцца з сынам

Маці асуджанага на тры гады калоніі Фёдара Мірзаянава беспаспяхова спрабавала дамагчыся паўторнага спаткання з сынам.

Сёння з заявай аб сустрэчы з сынам Людміла Мірзаянава прыехала ў суд Партызанскага раён Менска.

- Адну сустрэчу з Фёдарам суддзя Чатвярткова, якая і вынесла прысуд, мне дазволіла, - распавядае «Народнай Волі» Людміла Мірзаянава. - Адбылося гэта праз пару дзён пасля абвяшчэння прысуду. Мы размаўлялі з Фёдарам роўна гадзіну. Гэта была вельмі эмацыйная сустрэча, я старалася яго падтрымаць. Зараз жа я напісала заяву на паўторную сустрэчу. Па адукацыі я псіхолаг, таму прыгатавала для сына адпаведныя матэрыялы, каб яму было лягчэй адаптавацца ў тых умовах, у якіх ён будзе знаходзіцца бліжэйшы час. Заяву аб сустрэчы з сынам я хацела аддаць суддзі Чатвяртковай. Але тая была на нарадзе. Ейная сакратарка паведаміла мне, што пытанне аб дазволе сустрэчы з сынам у адсутнасць Чатвяртковай будзе вырашаць дзяжурны суддзя - Аляксандр Кучык. Ён здзівіўся, маўляў, «я ж не ваш суддзя», таму пытанне не ў ягонай кампетэнцыі. Але супакоіў, сказаўшы, што праблем з нагоды сустрэчы з сынам быць не павінна. Мяне папрасілі пачакаць. Прыкладна праз паўгадзіны загадалі ісці ў прыёмную старшыні суду. За гэты час міма мяне некалькі разоў праходзіла сакратарка суддзі Чатвяртковай. Нуль увагі. Яшчэ праз паўгадзіны высветлілася, што мая заява ўсё-ткі патрапіла на стол да Чатвяртковай. Я зноў прыйшла да яе ў кабінет. Прычым на маё пытанне да сакратаркі аб тым, чаму, бачыўшы мяне ў прыёмнай старшыні суду, яна не паведаміла мне, што заява знаходзіцца ў суддзі, тая спакойна адказала: «Я думала, што вы там па іншым пытанні...» Гэта сапраўдны здзек над чалавекам. Такое адчуванне, што судовая сістэма працуе так, каб наўмысна прынесці чалавеку боль... У выніку, сёння маю заяву па сутнасці ніхто разглядаць не стаў, сказалі толькі, што мне прыйдзе пісьмовы адказ....

Фактычную адмову ў сустрэчы з сынам я збіраюся абскардзіць у Менскім гарадзкім судзе.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках