25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў: З турмы павінная выйсці ўся Беларусь. Рымашэўскі: Нельга падлашчвацца да ўлады

23
Някляеў: З турмы павінная выйсці ўся Беларусь. Рымашэўскі: Нельга падлашчвацца да  ўлады

Кандыдаты ў прэзідэнты заявілі, што іхняй бліжэйшай задачай становіцца вызваленне ўсіх палітвязняў.

«Усе разумеюць, чаму мы выйшлі на волю. Не таму, што добры суд альбо ўлада збіраецца павярнуць да дэмакратыі, - гэта вынік чалавечай, міжнароднай салідарнасці», - заявіў экс-кандыдат у прэзыдэнты Уладзімір Някляеў журналістам 20 мая ля будынка суда Фрунзенскага раёна Менска.

«Хачу сказаць, што вашая падтрымка, падтрымка ўсяго свету даходзіла да мяне праз сцены турмы. Клянуся, яна дапамагала жыць», - сказаў ён.

Палітык заявіў, што ягонай бліжэйшай задачай становіцца вызваленне ўсіх палітвязняў. «З турмы павінныя выйсці не толькі ўсе невінаватыя вязні, але і ўся Беларусь», - сказаў ён.

Кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што патрабаванне па вызваленні палітвязняў будзе заставацца адназначным, «без гандлю з уладамі».

Ён таксама падзякаваў ЕЗ і ЗША. «Калі б не яны, я ўсё так жа заставаўся б у «амерыканцы», - сказаў Някляеў.

Віталь Рымашэўскі заявіў: «Было складана - і падчас кампаніі, і ў турме КДБ, і пасля вызвалення. Але гэта досвед. І я стаў толькі больш упэўнены ў сваіх сілах. Больш упэўнены стаў у сябрах і паплечніках. Ведаеце, расчараванняў шмат, але яны чаканыя.

Што зрабіць, каб людзі выйшлі на свабоду? Палітычным лідэрам быць салідарнымі і сумленнымі, не заляцацца з гэтай уладай, пакуль ёсць хоць адзін палітвязень. Калі будзем ставіць жорсткія патрабаванні да ўлады, людзі выйдуць на волю.

Гэтыя рэпрэсіі некага зламалі, некага падпарадкавалі, а кагосьці зрабілі больш моцнымі і лепшымі».

Андрэй Дзмітрыеў заявіў: «Я не прымаю віншаванняў з нагоды прысуду. Я лічу, што я невінаваты. Але, бачачы, што атрымліваюць іншыя, разумееш, што лепш быць на волі. Але гэта несправядліва. І адчуваеш, што табой гуляюць. Гуляць гэтую гульню вельмі не хочацца».

Анастасія Палажанка адзначыла: «Буду займацца актыўнай дзейнасцю, актыўнай мабілізацыяй астатняй моладзі, перакананая ў тым, што нельга баяцца. Як паказвае досвед, і цяпер сапраўды Гасподзь ратуе, гэта мая другая крымінальная справа, я выходжу з залы суда ўжо другі раз, і я перакананая, што павінная дзейнічаць далей.

Мой план на гэты год - далей развіваць дзейнасць «Маладога фронту» і зрабіць усё магчымае для таго, каб мае сябры выйшлі на свабоду».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках