24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад і Нацбанк прымуць «сур'ёзныя» рашэнні ў панядзелак

178

Ад 6 млрд даляраў крэдыту засталіся толькі 800 млн, якія, магчыма, паступяць летам 2011 года.

Аб гэтым сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з журналістамі, перадае БелТА.

«Учора мы фактычна ўзгаднілі з кіраўніцтвам урада Расейскай Федэрацыі так званую матрыцу, дзе прадугледзелі адпаведныя абавязацельствы беларускага боку і адпаведную крэдытную падтрымку з боку Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Плануецца, што ў канцы мая - пачатку чэрвеня будуць прынятыя адпаведныя рашэнні, на падставе якіх будуць прадастаўленыя знешнія запазычанні», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён таксама паведаміў, што ўчора ўвечары адбылося яшчэ адно абмеркаванне гэтых пытанняў з старшынём урада Расеі.

«Першы транш крэдыту ацэньваецца ў $800 млн., дзесьці ў пачатку восені будзе другі транш, крыху больш за $400 млн», - падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі.

«Але гэта не тыя сродкі, якія могуць стабілізаваць сітуацыю на валютным рынку. Для гэтага неабходныя сур'ёзныя ўласныя рашэнні, якія мы будзем прымаць разам з Нацбанкам літаральна ў панядзелак-аўторак», - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Па ягоных словах, гэтыя рашэнні «вызначаць свайго роду «дарожную карту», каб падысці дастаткова падрыхтаванымі і выканаць неабходныя працэдуры». У першую чаргу, гэта датычыцца скарачэння грашовага прапановы.

«Я ўпэўнены, што для прадухілення спекулятыўных нападаў на рубель будзе створаная падушка бяспекі, у тым ліку пазыковых сродкаў. Работа ў гэтым напрамку праводзіцца», - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Напісаць каментар 178

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках