24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску спрабавалі сілай захапіць чаргу ў абменнік

133
У Менску спрабавалі сілай захапіць чаргу ў абменнік

Спроба захопу чаргі ў абменны пункт валюты, размешчаны ў ГЦ «Карона», адбылася раніцай 21 мая ў Менску.

Як паведаміў карэспандэнту interfax.by відавочца здарэння, падчас адкрыцця абменнага пункта група асоб неславянскай знешнасці паспрабавала захапіць чаргу, адціснуўшы ўсіх астатніх.

«У гэтым абменным пункце існуе запіс на чаргу, у якой больш за 200 чалавек. Аднак група асоб, візуальна не славянскай знешнасці паспрабавала адціснуць ўсіх астатніх і заняць першыя месцы», - паведаміў відавочца, які прадставіўся Віталём.

Па ягоных словах, у канфлікце удзельнічала больш за 50 чалавек са сталай чаргі ў абменны пункт і каля 25 чалавек, якія спрабавалі захапіць першыя месцы.

«Да бойкі справа не дайшла, аднак у некаторых жанчын засталіся сінякі на руках - яны звярнуліся ў праваахоўныя органы», - адзначыў Віталь. Высвятленне адносінаў працягвалася каля дзвюх гадзін. «Калі сітуацыя пачала распальвацца, мы выклікалі міліцыю. Спачатку прыйшлі мясцовыя міліцыянты, а потым прыбыў АМАП, які забраў нападнікаў», - распавёў ён. Па ягоных словах, у сталай чарзе стаіць шмат жанчын і пенсіянераў.

Тым не менш, як заявіў відавочца, у чарзе асцерагаюцца новых спробаў захопу. «Гэта ўжо не першы раз адбылося - 16 мая ўжо была адна няўдалая спроба гэтых асоб заняць прыярытэтныя месцы ў чарзе. Цяпер іх прыйшло ў два разы болей. Баімся, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя можа паўторыцца», - адзначыў Віталь. Па ягоных словах, у чарзе ў гэтым выпадку плануюць адразу выклікаць АМАП.

Як прызнаўся суразмоўца, валюты ў абменным пункце няма і з'яўляецца яна ў ім толькі зрэдку, калі хто-небудзь з наведвальнікаў гандлёвага цэнтра здае некаторую суму.

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках