25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія дэпутаты ўзялі шэфства над Севярынцам і Дашкевічам

5

Еўрадэпутат Міхаэль Галер ўзяў шэфства над Паўлам Севярынцам, а дэпутат Бундэстагу Філіп Місфельдэр - над Зміцерам Дашкевічам.

Дэпутат Еўрапейскага парламента ад нямецкага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, сябар Еўрапейскай народнай партыі, камісій Еўрапарламента па міжнародных справах, бяспецы і абароне, а таксама транспарту і турызму Міхаэль Галер (Michael Gahler) узяў шэфства над сустаршынём Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам, якога 16 мая прысудзілі да 3 год «хіміі».

«Я вельмі ўдзячны нашым еўрапейскім сябрам за такую ​​падтрымку. Ініцыятыва надзвычай важная і сімвалічная: людзі, якія змагаюцца за адны каштоўнасці, праўду, свабоду, справядлівасць, маральнасць, усталёўваюць моцныя, можна сказаць, роднасныя путы. Менавіта ў гэта, мы, беларускія дэмакраты, ўкладваем паняцце «Еўропа», - адзначыў Севярынец у інтэрв'ю прэс-службе БХД.

Міхаэль Галер на працягу доўгага часу вельмі актыўна сочыць за сітуацыяй у Беларусі, заўсёды выступае ў падтрымку рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі.

Каардынатар па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, старшыня маладзёжнага саюза Філіп Mісфельдэр заявіў аб шэфства над беларускім палітвязням, маладафронтаўцам Зміцерам Дашкевічам.

Кампанію «Шэфства над палітвязнямі» ініцыявала праваабарончая арганізацыя «Libereco - Partnership for Human Rights» са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта - каб кожны палітвязень у Беларусі і ягоная сям'я атрымалі маральную і палітычную падтрымку з боку нямецкіх парламентарыяў.

На гэтым тыдні аб падтрымцы палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча абвясціў дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў Франц Цёнес.

Яшчэ раней дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар па пытаннях Усходняй Еўропы Марылуіза Бек ўзяла шэфства над кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Андрэем Саннікавым.

Аб шэфства над палітвязнем Зміцерам Бандарэнкам абвясціў дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, прадстаўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Марэк Мігальскі.

Як заявіў Філіп Місфельдэр, які быў адным з арганізатараў апошняй буйной акцыі ля беларускай амбасады ў Берліне супраць палітычных працэсаў па справе 19 снежня, нямецкі хрысціянскі моладзевы саюз ужо даўно падтрымлівае дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі ў барацьбе за вяршэнства права і свабодныя выбары.

«Нашая салідарнасць, у прыватнасці, тычыцца тых беларусаў, якія былі асуджаныя самавольным беларускім правасуддзем на турэмнае пакаранне толькі за мужную прыхільнасць свабодзе. Мы павінныя памятаць гэтых людзей і павялічыць дзеля іхняга вызвалення ціск на рэжым Лукашэнкі. Таму я рады ад імя Саюза моладзі і як каардынатар знешняй палітыкі ХДС/ХСС ўзяць шэфства над асуджаным Зміцерам Дашкевічам», - сказаў Місфельдэр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках