24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ не хоча біць беларускага дыктатара «ніжэй поясу»

67
Грыбаўскайтэ не хоча біць беларускага дыктатара «ніжэй поясу»

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што катэгарычна не ўхваляе прапанову ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.

«Я катэгарычна супраць санкцый супраць самой дзяржавы альбо супраць прадпрыемстваў, якія наўпрост ўплываюць на збор бюджэтных сродкаў у Беларускай дзяржаве», - заявіла прэзідэнт на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, перадае «Інтэрфакс».

Па ейных словах, «нікому недапушчальна біць ніжэй пояса, калі ў дзяржаве складаная эканамічная сітуацыя». «Гэта наш сусед - падабаецца нам ягоны кіраўнік ці не», - падкрэсліла прэзідэнт.

Па словах Д. Грыбаўскайтэ, Літва падтрымлівае толькі меры супраць пэўных асоб.

«Нам сапраўды важныя будучыня і перспектывы Беларусі як суверэннай дзяржавы», - заявіў у сваю чаргу прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс на сумеснай з прэзідэнтам прэс-канферэнцыі.

Дзяржавы ЕЗ ужо некаторы час разглядаюць мэтазгоднасць увядзення эканамічных санкцый супраць уладаў Беларусі. Да гэтага часу ЕЗ абмяжоўваўся палітычнымі санкцыямі і забаронай на ўезд у ЕЗ у дачыненні да высокапастаўленых прадстаўнікоў афіцыйнага Менска.

У панядзелак кіраўнікі МЗС краін ЕЗ вядуць кансультацыі па пытанні ўвядзення дадатковых мер супраць уладаў Беларусі з-за судовых пераследаў беларускіх апазіцыянераў.

Літоўскія службовыя асобы да гэтага часу выступалі супраць эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі, паколькі гэта можа павялічыць ўплыў Расеі ў гэтай краіне і нашкодзіць літоўскаму бізнесу.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках