24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Трактарным таксама страйкуюць?

238
На Трактарным таксама страйкуюць?

Дэвальвацыя яшчэ не была абвешчаная, але чуткі пра яе ўжо выклікалі хваляванне сярод працаўнікоў Трактарнага заводу.

Сёння ўдзень, пасля таго, як пайшлі чуткі аб заўтрашняй дэвальвацыі, на Трактарным заводзе паўстала стыхійная акцыя пратэсту. Працаўнікі некалькіх цэхаў спынілі працу. Падчас спантаннай стачкі людзі абураліся нястрымным ростам коштаў у краіне і тады яшчэ толькі магчымай дэвальвацыяй, якая робіць іхнія заробкі практычна ўдвая ніжэйшымі. Сярод іншага выказвалася нават прапанова ісці да Дома ўрада. З працаўнікамі вядуць перамовы кіраўнікі прадпрыемства.

Гэтую інфармацыю «Беларускаму партызану» пацвердзіў адзін з лідэраў беларускага незалежны прафсаюзны рух Аляксандр Бухвостаў, сказаўшы, што ў дадзены момант становішча на заводзе складанае.

Улічваючы, што дадзеная сітуацыя ўзнікла толькі на глебе чутак, невядома, у што гэта можа выліцца заўтра, калі беларусаў «ашчасцяць» 56%-ай дэвальвацыяй іхніх заробкаў.

Нагадаем, з заўтрашняга дня Нацбанк усталяваў афіцыйны курс 4930 рублёў за даляр.

Напісаць каментар 238

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках