25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюты ў абменніках па-ранейшаму няма

37
Валюты ў абменніках па-ранейшаму няма

Па стане на 10:00 банкі Менска выставілі курс продажу даляра ЗША на ўзроўні 5025-5028 рублёў пры максімальна дапушчальным - 5028,6 рубля.

Напярэдадні Нацбанк, пасля адзінамомантавай 55%-най дэвальвацыі беларускага рубля вярнуў ранейшае абмежаванне па курсаўтварэнні: плюс / мінус 2% ад афіцыйнага курсу НБРБ, які з 24 мая складае 4930 рублёў. Купля даляра вагаецца ад 4832 да 5020 рублёў.

Курс продажу еўра складае ад 7050 да 7075 рублёў, куплі ад 6777 да 7060 рублёў. Курс расейскага рубля складае 176,8 - 180 рубля на продаж і 169,8-176 рубля ў куплю.

Між тым замежнай валюты ў абменных пунктах беларускіх банкаў як не было, так і няма, паведамляе АФН.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках