25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падрыхтавала праект пагаднення аб продажы 50% акцый ААТ «Белтрансгаз»

68
Беларусь падрыхтавала праект пагаднення аб продажы 50% акцый ААТ «Белтрансгаз»

Беларусь падрыхтавала праект пагаднення аб продажы прыналежных дзяржаве 50% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Пра гэта 24 мая паведаміў журналістам у Менску прадстаўнік аднаго з органаў дзяржкіравання Беларусі, перадае БелаПАН.

Па ягоных словах, беларускі бок разлічвае падпісаць дакумент у пакеце з пагадненнем аб умовах пастаўкі і транзіту расейскага газу.

Крыніца нагадала, што намер аб набыцці акцый «Белтрансгаза» быщ агучаны прэм'ер-міністрам Расеі Уладзімірам Пуціным у сакавіку бягучага года на паседжанні «саюзнага» Саўміна. Расейскі бок, па словах чыноўніка, выказащ зацікаўленасць у набыцці 50% акцый «Белтрансгаза» за 2,5 млрд даляраў. Пры гэтым Пуцін папрасіў беларускі бок не навязваць Расеі якіх-небудзь дадатковых умоваў.

Тэрміны продажу газатранспартнага прадпрыемства пакуль не вызначаныя, паведаміла крыніца.

Яна адзначыла, што ў хуткім часе Расея плануе запусціць трубаправод «Паўночная плынь». Продаж акцый «Белтрансгаз", па ейных словах, стане своеасаблівай гарантыяй задзейнічання магутнасцяў кампаніі.

У цяперашні час 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» належыць расейскай кампаніі «Газпрам», астатнія 50% - беларускай дзяржаве.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках