25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Дыялог толькі пасля вызвалення палітвязняў

45
Лябедзька: Дыялог толькі пасля вызвалення палітвязняў

Аб шырокім палітычным дыялогу паміж апазіцыяй і ўладай не можа быць і гаворкі, пакуль у краіне застаюцца палітвязні.

Пра гэта «Народнай волі» заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, каментуючы прапанову Уладзіміра Някляева правесці дыялог апазіцыі з уладай.

- Іншая справа, што з уладай зараз можна весці перамовы па канкрэтных пытаннях. Напрыклад, Аб'яднаная Грамадзянская Партыя перадасць ва Урад сваю антыкрызісную праграму. Калі Урад яе не прыме, мы будзем выступаць за яго адстаўку ў поўным складзе. Разумееце, тэмы для дыялогу павінныя быць канкрэтнымі, а не размовы «ні пра што і аб нічым».

Такіх тэм зараз я бачу, як мінімум, тры: эканамічная сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з яе, умовы правядзення выбарчых кампаній, з тым каб не паўтарылася тое, што было ў Беларусі 19 снежня мінулага года, і прыпыненне судовага пераследу палітычных апанентаў і незалежных СМІ. Без перамоваў па гэтых пытаннях у краіне не атрымаецца зрушыць нічога.

Адзначым, што і Някляеў таксама выступае за хутчэйшае вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках