24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы: Нападкі на апазыцыю ў Беларусі сталі асабліва пагрозлівымі

13
Рада Еўропы: Нападкі на апазыцыю ў Беларусі сталі асабліва пагрозлівымі

Камісар Рады Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг падверг крытыцы ўлады Беларусі за пераслед апазіцыі.

«У Беларусі працягваюцца пераследы апазіцыйных палітыкаў, груп грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і СМІ. Пры тым, што ўвечары пасля выбараў 19 снежня мінулага года былі арыштаваныя не менш як 700 дэманстрантаў, зараз шэраг з іх падвергнуўся судоваму пераследу, ім былі прад'яўленыя неабгрунтаваныя абвінавачванні і вынесеныя вельмі суровыя прысуды», - гаворыцца ў заяве Томаса Хамарберга, распаўсюджанай камітэтам міжнароднага кантролю за захаваннем правоў чалавека ў Беларусі.

Амбудсмен падкрэсліў, што «Беларусь не з'яўляецца сябрам Рады Еўропы і ў цяперашні час не адказвае патрабаванням для ўступлення ў гэтую арганізацыю»

«Адным з наступстваў гэтага з'яўляецца тое, што грамадзяне Беларусі не могуць разлічваць на механізмы і праграмы ў падтрымку правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Тым больш важна не забыцца на лёс беларускага народа і аказваць з нашага боку канструктыўную дапамогу грамадзянскай супольнасці гэтай еўрапейскай краіны», - заявіў Т. Хамарберг.

Ён звярнуў увагу на тое, што «кандыдат на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў, які падвергнуўся жорсткаму абыходжанню, цяпер прысуджаны да пяці

гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за тое, што пратэставаў супраць падтасоўкі вынікаў выбараў».

Іншыя асобы, гаворыцца ў заяве, якія паўсталі разам з А. Саннікавым перад судом, атрымалі да чатырох гадоў турэмнага зняволення.

«Суд усклаў адказнасць на вядомых актывістаў, якія знаходзіліся сярод 30 тысяч мірных дэманстрантаў на плошчы Незалежнасці, за біццё вокнаў у доме ўрада, хоць на самой справе гэтым займалася невялікая група хуліганаў, якая дзейнічала ў аддаленні ад асноўнай дэманстрацыі, удзельнікі якой захоўвалі парадак», - сказаў амбудсмен.

Паводле ягонай ацэнкі, «палітызаваныя судовыя працэдуры суправаджаліся кляйменнем праваабаронцаў з боку афіцыйных асоб».

«Праваабаронцаў абвінавацілі ў тым, што яны здраднікі і «пятая калона», - гаворыцца ў заяве - Гэтыя нападкі сталі асабліва бязглуздымі і пагрозлівымі пасля тэрарыстычнага акту ў менскім метро 11 красавіка - як быццам магла быць нейкая сувязь паміж гэтым жудасным злачынствам і абаронай правоў чалавека. Адной з мэтаў падобных заяваў стаў Алесь Бяляцкі - кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна».

Т. Хамарберг падкрэсліў, што «маюцца шматлікія паведамленні пра ўсё большыя абмежаванні у адносінах да агульнай дзейнасці праваабаронцаў і актывістаў, яны падвяргаюцца пераследу і допытам з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

Амбудсмен расцаніў як рэпрэсіўныя праведзеныя ператрусы ў памяшканнях асноўных праваабарончых арганізацый, а таксама закрыццё двух незалежных газет у Беларусі і афіцыйныя папярэджанні ад КДБ Беларусі і пракуратуры, атрыманыя шэрагам прадстаўнікоў асацыяцыі журналістаў краіны

«Гэтыя рэпрэсіўныя акцыі ўяўляюць сабой ўзмацненне жорсткасці раней існавалых абмежаванняў дзейнасці незалежных груп грамадзянскай супольнасці», - заявіў Т. Хамарберг.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках