24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аблава на актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

54
Аблава на актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

(абноўлена) Актывістаў арыштоўваюць, у іхніх дамах праводзяць ператрусы і канфіскуюць тэхніку.

Сёння раніцай у Менску затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан, Даніла Ганчароў і Андрэй Бажын.

Андрэй Бажын і Андрэй Моўчан зараз знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Менска. Актывісты паспелі паведаміць прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» па тэлефоне, што ў іх правялі ператрусы, забралі кампутарную тэхніку, і будуць дапытваць па справе аб так званым падпале Дома Правасуддзя. Нагадаем, што невядомыя кінулі побач з будынкам бутэльку з запальнай сумессю. Пашкоджанні будынка нікчэмныя - злёгку закапціліся адныя дзверы.

Актывісты былі затрыманыя дома ў сем гадзін раніцы. У Менску праводзіцца татальная «зачыстка», бо супрацоўнікі міліцыі спрабавалі ўварвацца ў кватэры і да іншых актывістаў «Еўрапейскай Беларусі», адзначае прэс-служба.

Днём з ператрусам прыйшлі да актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Алега Рогоўскага. У яго канфіскавалі кампутары вінчэсцер, і таксама завезлі ў Маскоўскі РУУС Менска для допыту.

Каля 15-30 актывістаў выпусцілі з РУУС, папярэдне апытаўшы, дзе яны знаходзіліся ў ноч падпалу і ці ёсць у іх алібі. Адзін з актывістаў бачыў на стале ў следчага спіс актывістаў, які быў азагалоўлены як «Актывісты радыкальнай групоўкі «Еўрапейская Беларусь».

За апошні час ператрусы і допыты па гэтай справе правялі ў больш чым дзясятка дэмакратычных актывістаў, сярод якіх Улад Беразоўскі, Мікіта Вялікаборац, Георгій Русак, Арсеній Гурскі, Алег Селіванаў, Яўген Асінскі, Алег Ярасеня, Ігар і Аляксандр Кудлаевы.

Арсеній Гурскі, Алег Селіванаў, Яўген Асінскі былі арыштаваныя на трое сутак.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках