25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС ФРГ: Германія на баку змагароў за свабоду Беларусі

4
МЗС ФРГ: Германія на баку змагароў за свабоду Беларусі

Прысуды кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Зміцеру Усу з'яўляюцца неадпаведным і ідуць насуперак з прынцыпамі прававой дзяржавы.

Аб гэтым заявіў дзяржміністр МЗС ФРГ Вернер Хоер.

«Прысуды відавочна неадпаведныя і ідуць насуперак з прынцыпамі прававой дзяржавы. Таму я рашуча асуджаю іх», - заявіў Хоер.

«Апазіцыйныя палітыкі былі асуджаныя, таму што яны скарысталіся сваім правам на свабоду слова і сходаў. Гэта непрымальна. Германія разам са сваімі партнёрамі па Еўрапейскім Звязе і ўсім свеце застаецца на баку тых, хто змагаецца за дэмакратыю і свабоду», - падкрэсліў кіраўнік МЗС ФРГ.

Ад імя ўрада ФРГ Хоер запатрабаваў неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спынення рэпрэсіяў супраць апазіцыі і СМІ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках