26 лiстапада 2024, aўторак, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя і Румынія могуць да канца года далучыцца да Шэнгену

17

Камітэт па грамадзянскіх свабодах Еўрапарламента ў панядзелак пераважнай большасцю галасоў прыняў рэкамендацыю па прыняцці Балгарыі і Румыніі ў Шэнгенскую прастору.

Рэкамендацыя будзе пастаўленая на галасаванне пленарнай сесіі Еўрапарламента, якая пройдзе 6-9 чэрвеня, а канчатковае рашэнне застаецца за Радай ЕЗ, які на ўзроўні міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў разгледзіць яе 9-10 чэрвеня, перадае «Інтэрфакс».

Але і пасля прыняцця рашэння спатрэбіцца яшчэ некаторы час да рэальнага адкрыцця межаў. Прадстаўнікі камітэта спадзяюцца, што гэтая дата будзе зацверджаная да канца 2011 года.

Меркаванне камітэта заснаванае на дакладах аб стане падрыхтоўкі гэтых дзвюх краін. Прадстаўнікі камітэта заявілі, што Еўрапарламенту спатрэбіцца інфармацыя аб дадатковых мерах ў раёне межаў паміж Балгарыяй, Турцыяй і Грэцыяй, якія дазволілі б справіцца з магчымым узмацненнем міграцыйнага ціску.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках