25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы: Патрэбна адзіная пазіцыя ў дачыненні да беларускага рэжыму

20
Рада Еўропы: Патрэбна адзіная пазіцыя ў дачыненні да беларускага рэжыму

Рада Еўропы заклікае Еўразвяз, Раду Еўропы і Расею выпрацаваць адзіны пункт гледжання на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, звязаныя з выкананнем правоў чалавека.

Аб гэтым заявіў 30 мая генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд, перадае ІА REGNUM.

«Мы заклікаем сусветную супольнасць выпрацаваць адзіны пункт гледжання па сітуацыі з правамі чалавека ў рэспубліцы», - заявіў Ягланд. - «Праблема заключаецца ў тым, што беларускі лідэр мае магчымасць гуляць адначасова на некалькіх палях». Генеральны сакратар РЕ заклікаў «больш актыўна каардынаваць сумесныя дзеянні паміж Брусэлем, Страсбургам і Масквой у дачыненні да ўладаў рэспублікі», маючы на ​​ўвазе забеспячэнне далейшага развіцця дэмакратычных інстытутаў у Беларусі.

17 мая ў Вашынгтоне дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікалі афіцыйны Менск «да неадкладнага, безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных». Таксама адзначым, што 16 мая кіраўнік ПАРЕ <> Меўлют Чавушоглу падверг крытыцы беларускія ўлады за пераслед апазыцыі.

Нагадаем, што ЗША, Еўразвяз, РЕ і ПАСЕ не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку дэмакратычна абраным кіраўніком Беларусі. Яны абмежавалі узровень кантактаў з афіцыйным Менскам. З 2011 года ЗША і ЕЗ аднавілі рэжым санкцый у дачыненні да афіцыйнага Менска, а ў сакавіку і ў маі пашырылі іх.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках