25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага ўзяў шэфства над Мікітам Ліхавідам

9
Дэпутат Бундэстага ўзяў шэфства над Мікітам Ліхавідам

Прадстаўнік нямецкага Бундэстагу і ПАРЕ ад фракцыі зялёных Мануэль Саразін заявіў аб шэфстве над беларускім палітвязнем, 20-гадовым Мікітам Ліхавідам.

Мікіта Ліхавід быў прысуджаны да 3,5 гадоў калоніі за ўдзел у падзеях 19 снежня.

Кампанію «Шэфства над палітвязнямі» ініцыявала праваабарончая арганізацыя «Libereco - Partnership for Human Rights» са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта - каб кожны палітвязень у Беларусі і ягоная сям'я атрымалі маральную і палітычную падтрымку з боку нямецкіх парламентарыяў. Сутнасць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі «падшэфнага» палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю аб гэтым і іншых палітвязняў у Беларусі з мэтай іх вызвалення.

Каментуючы сваё рашэнне аб шэфства над Мікітам Ліхавідам, Мануэль Саразін адзначыў, што ён вельмі занепакоены рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да ўдзельнікаў мірных дэманстрацый, нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў:

«Я не магу пагадзіцца з прысудам у 3,5 гады ў дачыненні да гэтага чалавека. Падобнымі палітычнымі працэсамі Лукашэнкі літаральна топча нагамі ўсе дэмакратычныя прынцыпы. Таксама я не магу прыняць рэпрэсіўнае стаўленне ў Наваполацкай калоніі, аб якім паведамляе сям'я Мікіты», - сказаў Саразін.

На мінулым тыдні аб сваім шэфстве над палітвязнямі Паўлам Севярынцам і Зміцерам Дашкевічам заявілі прадстаўнік Еўрапарламента Міхаэль Галер і сябра Бундэстагу, старшыня моладзева саюза ХДС Філіп Mісфельдэр. Яшчэ раней аб падтрымцы палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча абвясціў дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў Франц Цэнес. Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар па пытаннях Усходняй Еўропы Марылуіза Бек ўзяла шэфства над кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Андрэем Саннікавым, а дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, прадстаўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Марэк Мігальскі заявіў аб шэфстве над палітвязнем Зміцерам Бандарэнкам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках