25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрошчанкаў сшыў ў калоніі першыя рукавіцы

12
Атрошчанкаў сшыў ў калоніі першыя рукавіцы

У калоніі «Віцьба-3» адбывае свой тэрмін - 4 гады ўзмоцненага рэжыму - прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў.

«Сашу размеркавалі на ўчастак, дзе шыюць рукавіцы і пальчаткі. Пакуль ён не вельмі задаволены сваімі працоўнымі дасягненнямі», - кажа ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» жонка палітвязня Дар'я Корсак.

«Піша, што не вельмі ў яго гэта атрымліваецца, што наўрад ці ён будзе карысным працаўніком на гэтым участку. Нават пасля таго, як ён сшыў гэтыя пальчаткі, яму захацелася схадзіць у царкву і папрасіць прабачэння ў тых, хто іх будзе апранаць», - распавяла Корсак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках