25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст любіць і паважае Пагоню - «інтэрнацыянальны сімвал»

24

Беларускія чыноўнікі працягваюць уражваць сваёй «эрудыцыяй»

Галоўны спецыяліст дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі, сябар геральдычнага савета пры прэзідэнце Марына Ялінская 4 мая на відэабрыфінгу ў Менску заявіла, што «мы ні ў якім выпадку не павінныя забывацца на свае гістарычныя сімвалы, у прыватнасці такі нацыянальны сімвал, як герб «Пагоня», піша БелаПАН.

«Калі мы ў гістарычнай перспектыве будзем разглядаць гэты сімвал, то зразумеем, што гэты сімвал не толькі беларускі, але і інтэрнацыянальны, - сказала Ялінская. - Што такое вершнік? Гэта - абаронца, воін, гэта - пераможца».

Ялінская таксама адзначыла, што герб «Пагоня» з'яўляецца нацыянальным нематэрыяльным здабыткам і ахоўваецца па законе, нароўне з іншай тэрытарыяльнай і шляхецкай геральдыкай. «Гэта тыя гістарычныя каштоўнасці, якія мы павінныя любіць і паважаць», - падкрэсліла спецыяліст. На ейную думку, сімволіка гістарычная і сучасная суіснуюць паралельна, і кожны грамадзянін Беларусі мае права на сваё стаўленне да гэтых сімвалаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках