25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачобут: Суд нада мною будзе камедыйнай падзеяй

19
Пачобут: Суд нада мною будзе камедыйнай падзеяй

У блогу журналіста Анджэя Пачобута, які быў абвінавачаны ў абразе і паклёпе на Лукашэнку і ўтрымліваецца ў турме, з'явіўся тэкст ягонага ліста са зняволення.

Тэкст у блогу размясціла жонка журналіста:

«Вечар. Сукамэрнік Толя, якога судзяць за махлярства, піша працяг «Маўглі», і вельмі перажывае, што яго можа падмануць выдавец, я ж пішу вам ліст.

Вы напэўна за мяне перажываеце? А я перажываю за вас. Ці не запалохаў вас мой пацярпелы? Ці не паламаў? У мяне тут усё ў парадку. У турме як у турме. Да тутэйшай рэчаіснасці я хутка адаптаваўся. Час забіваю чытаннем кніг (дзякуй Арлову) і фізічнымі практыкаваннямі. Басейна тут няма, тасу абмяжоўваюся спартанскімі: адцісканні, практыкаванні для прэса, прысяданні... У выніку цела гудзіць. Дзякуй за віншаванні з Днём нараджэння. У такіх умовах мне яго святкаваць яшчэ не даводзілася. Усё было сціпла і па-спартанску. Але свята было, былі віншаванні і нават сціплы падарунак ад сукамернікаў.

Лісты пішу рэдка. Паколькі пісаць ва ўмовах цэнзуры не прывык. Толькі тут зразумеў, якія пачуцці апаноўваюць работнікаў дзяржаўных СМІ, калі нельга напісаць самае цікавае таму, што цэнзура не прапусціць. Розніца толькі ў тым, што мяне сюды «закаталі», а яны самі добраахвотна апранулі нашыйнікі. Але хвалявацца за іх не будзем, кожнаму свой лёс належыць.

З нецярпеннем чакаю суда, думаю, ён будзе вельмі вясёлай і нават камедыйнай падзеяй. Фінал яго, зразумела ж, вядомы, але гэта той выпадак, калі вынік менш важны, чым працэс.

Увогуле, ўдачы! Поспехаў! Веры!».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках