25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюта - першасная, кошты - другасныя

18
Валюта - першасная, кошты - другасныя

Пашырыўшы пералік тавараў, на якія можа ўводзіцца рэгуляванне коштаў, урад пачаў прадпрымаць «няправільныя меры ў правільным кірунку».

Такім меркаваннем у гутарцы з карэспандэнтам «Ежедневника» падзяліўся старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

- Наколькі пашырэнне Саветам міністраў пераліку сацыяльна-значных тавараў, на якія замарожаныя кошты да 1 ліпеня, апынецца эфектыўнай мерай барацьбы з ростам коштаў і як яна адаб'ецца на бізнесе?

- Урад дзейнічае ў правільным кірунку. У тым плане, што трэба кошты неяк прыпыняць. З пункту гледжання метадаў, якія абраныя, то яны абсалютна неэфектыўныя і хутчэй могуць прывесці да негатыўных наступстваў, чым да пазітыўных. Гэта значыць кошты з-за такіх дзеянняў не спыняцца, але з'явяцца іншыя негатыўныя эфекты.

- А якія меры трэба прыняць, каб спыніць кошты?

- Кошты ўсталёўваюцца ў нейкай сістэме каардынатаў і спачатку вызначаюцца ў валюце. Вызначаючы ж кошты ў рублях, кожнае прадпрыемства-імпарцёр альбо якое працуе з імпартным таварам закладвае розныя рызыкі. Пакуль гэта будзе адбывацца, кошты не спыняцца. І, акрамя таго, у нас абсалютна недастатковая канкурэнцыя. Наадварот, нашыя дзяржпрадпрыемствы паказваюць цуды эканамічнага эгаізму, што з'яўляецца адной з найважнейшых прычын росту коштаў.

- Што гэта за эканамічны эгаізм?

- Ёсць загад Міністэрства прамысловасці «для службовага карыстання»: адпускаць за беларускія грошы тавары толькі па экспартных коштах, перамножаных на крос-курс беларускага рубля. З улікам дэвальвацыі гэтыя тавары становяцца адразу ў 2,5 разы даражэйшымі. Многія заводы так і паступаюць. Аднак затраты на вытворчасць гэтай прадукцыі не былі ў 2,5 разы вышэй.

- Але ж і ў імпарцёраў прыкладна такі ж рост коштаў...

- Імпарцёры купілі валюту, завезлі тавар, і ім зноў трэба купіць валюту. Адсюль у іх і ўтвараецца кошт. З айчыннымі вытворцамі больш складана, бо большая частка ініхх выдаткаў ўтрымліваецца ў беларускіх рублях, а не ў валюце. І таму пералік імі коштаў адразу ў 2,5 разы - гэта называецца эгаізмам.

- І пакуль дзяржпрадпрыемствы не спыняць такія паводзіны, рост коштаў не спыніцца?

- Прадпрыемствы цяпер вядуць сябе па-рознаму. Многія прадпрыемствы валюту не завозяць у краіну, павялічваючы дэбіторскую запазычанасць. Вялікая колькасць прадпрыемстваў сталі працаваць па бартэры. Гэта значыць, што 30 адсоткаў ад валютнай выручкі прадпрыемстваў не прадаецца ўнутры Беларусі, а цалкам выкарыстоўваецца самім прадпрыемствам. Ёсць і іншыя метады сыходу ад абавязковага продажу валюты, якія сёння распаўсюджаныя ў краіне. І пакуль мы падзенне нацыянальнай валюты не спынім на нейкай рысе, рост коштаў спыніць будзе вельмі складана.

- Гэта значыць, спачатку трэба займацца валютнай стабілізацыяй і толькі потым - стрымліваннем коштаў?

- Безумоўна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках