25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч не сказаў Мясніковічу аб галоўнай прычыне крызісу

159
Багданкевіч не сказаў Мясніковічу аб галоўнай прычыне крызісу

Кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з былым старшынём Нацбанка Станіславам Багданкевічам.

Мясніковіч папрасіў ганаровага старшыню АГП пракансультаваць і падзяліцца ідэямі па выхадзе з крызісу.

Мясніковіч прапанаваў супрацоўніцтва на афіцыйнай аснове. Аднак Багданкевіч адмовіўся. Былы кіраўнік Нацбанку спаслаўся на тое, што ёсць больш маладыя спецыялісты, і прапанаваў прыцягваць іх.

Багданкевіч таксама даў некалькі парадаў, як вывесці эканоміку з крызісу:

1. Вызначыць курс беларускага рубля на вольных таргах валютнай біржы;

2. Звярнуцца ў МВФ за крэдытам у 8 млрд. даляраў;

3. Спыніць палітычныя рэпрэсіі і ціск на СМІ;

4. Распрацаваць праграму рэформаў;

5. Дамагчыся прамых замежных інвестыцый, а для гэтага - стварыць станоўчы імідж краіны.

У сваю чаргу, прэм'ер-міністр распавёў Багданкевічу аб працы ўрада.

У размове з журналістамі былы кіраўнік Нацбанка выказаў сваё меркаванне: гэтыя дзеянні ўрада не прадугледжваюць кардынальных мер.

Багданкевіч таксама перадаў Мясніковічу праграму эканоміі.

Да канца тыдня Аб'яднаная грамадзянская партыя перадасць ураду і прафсаюзам больш поўную праграму рэформаў, паведамляе Радыё Свабода.

На жаль, Станіслаў Багданкевіч не паведаміў прэм'ер-міністру аб галоўнай прычыне калапсу і перашкодаў на шляху выхаду нашай краіны з крызісу. На думку чытачоў charter97.org, галоўным вінаватым у краху беларускай эканомікі з'яўляецца асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 159

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках