25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТНТ адказаў за «беларускую аўчарку з вусамі»? (Відэа)

258

Беларусы пазбаўленыя магчымасці глядзець па кабельным тэлебачанні расейскі тэлеканал ТНТ.

ААТ «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» ўнесла змены ў пакет тэлепраграм. І зараз з 1 чэрвеня 2011 года тэлепраграма «ТНТ» пераводзіцца ў пакет лічбавых праграм на частату 258 МГц. Зроблена гэта нібыта выключна «ў сувязі са зменамі вяшчальнай палітыкі, у мэтах развіцця лічбавага фармату прадастаўлення тэлевізійнага сігналу».

Назіральнікі, аднак, звязваюць перавод тэлеканала ТНТ ў пакет лічбавых праграм, які значна даражэйшы і адпаведна дасяжны не кожнаму, з тым, што на канале ў шоў «Камедзі-клаб» апошнім часам часта адпускаюць жорсткія жарты ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляюць жыхары іншых гарадоў Беларусі, вяшчанне ТНТ ў кабельных сетках мясцовых аператараў працягваецца.

МТІС - найбуйнейшы кабельны аператар сталіцы, паслугамі дзяржаўнага прадпрыемства карыстаюцца сотні тысяч менчукоў, аднак далёка не ўсе яны выкарыстоўваюць лічбавыя прыёмнікі.

Напісаць каментар 258

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках