25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковую пракуратуру завалілі скаргамі аб катаваннях у КДБ

4
Вайсковую пракуратуру завалілі скаргамі аб катаваннях у КДБ

Жонку палітвязня Аляксандра Атрошчанкава выклікалі да следчага па асабліва важных справах следчага аддзела Беларускай вайсковай пракуратуры падпалкоўніка А. Халімава.

«У мяне хацелі ўзяць тлумачэнні з нагоды маіх скаргаў на здзекі над мужам падчас яго ўтрымання ў «амерыканцы», - патлумачыла «Белсату» Дар'я Корсак.

Дар'я накіравалася ў пракуратуру разам з праваабаронцай Аленай Танкачовай, каб выключыць «магчымы ціск з боку прадстаўніка спецслужбаў». Аднак следчы пачаў настойваць на тым, што ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам прадстаўніком можа быць толькі адвакат. Корсак размаўляць са следчым без адваката адмовілася.

Праваабаронца Алена Танкачова заявіла падпалкоўніку Халімаву, што яна таксама мае, што паведаміць наконт гэтага справы. «Мне прапанавалі напісаць заяву, што я і зрабіла. У ёй выказала факты прымянення катаванняў не толькі ў дачыненні да Аляксандра Атрошчанкава, але і Аляксея Міхалевіча, Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. Гэта значыць, усё тое, пра што яны распавядалі на прэс-канферэнцыях, у СМІ і ў ходзе судовых паседжанняў», - кажа Алена Танкачова. У заяве праваабаронца адзначыла, што кандыдат у прэзыдэнты Уладзімір Някляеў матэрыялы аб катаваннях перадаў у ААН.

Такім чынам, пракуратура павінная праверыць ўжо чатыры эпізоды супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні палітвязняў, адзначае праваабаронца. Алена Танкачова заклікае сваякоў асуджаных, якім вядома аб катаваннях іх блізкіх, падаць заявы ў Вайсковую пракуратуру з патрабаваннем расследаваць гэтыя факты.

Першы пра катаванні ў СІЗА КДБ распавёў Аляксей Міхалевіч. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў яшчэ адзін вязень «амерыканкі» Аляксандр Атрошчанкаў. Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў заявіў аб катаваннях падчас судовага працэсу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках