25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Захарава разбіўся адзін з двух «Бэнтлі»

103
У Захарава разбіўся адзін з двух «Бэнтлі»

«За рулём аўтамабіля была я», - заявіла «Салідарнасці» суразмоўніца, якая прадставілася Марынай, дзяўчынай хакейнага трэнера.

Па ейных словах, Міхаіл Захараў прыехаў на месца ДТЗ ўжо пасля сутыкнення «Бэнтлі» з «Лексусам».

Нагадаем, каля 5.30 раніцы 12 чэрвеня на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ ў Менску адбылося сутыкненне «Бэнтлі» і «Лексуса». На шматлікіх інтэрнэт-рэсурсах з'явілася інфармацыя, што за рулём «Бэнтлі» ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся галоўны трэнер хакейнага клуба «Юнацтва» Міхаіл Захараў. Паведамлялася, што менавіта ягоны аўтамабіль, які выехаў на сустрэчную паласу, стаў вінаватым у ДТЗ.

Днём 13 чэрвеня «Салідарнасці» атрымалася датэлефанавацца на мабільны хакейнага спецыяліста. Трубку падняла жанчына, якая паведаміла, што Міхаіл Захараў заняты на трэніроўцы.

- За рулём аўтамабіля была я, - сказала «Салідарнасці» дзяўчына, якая прадставілася Марынай. - Міхаілу Міхайлавічу належыць чорны «Бэнтлі», а гэтая машына належыць мне.

Па словах суразмоўніцы, Захарава ў момант ДТЗ з ёй не было - ён пад'ехаў «крыху пазней». На ейную думку, менавіта ягонай прысутнасць на месцы аварыі стала прычынай размоваў аб тым, што за рулём быў ён.

- Хто вінаваты ў ДТЗ? Я, - заявіла суразмоўніца «Салідарнасці». - Я не адолела кіраванне. Якія наступствы для мяне будзе мець гэтая аварыя, я пакуль не ведаю.

Аб аварыі з удзелам аўто Міхаіла Захарава першымі паведамілі чытачы сайта charter97.org.

Тым часам з афіцыйнай інфармацыі маецца толькі наступная. Напярэдадні агенцтва БелТА паведаміла, што дзяжурны УДАІ Менска не мае звестак аб падрабязнасцях аварыі, уключаючна з тым, хто знаходзіўся за рулём аўтамабіляў. У панядзелак у ДАІ Цэнтральнага раёна БелаПАН паведамілі, што абставіны ДТЗ высвятляюцца.

У аператыўнай зводцы МНС за 12 чэрвеня толькі паведамляецца, што ў сувязі з узгараннем «Бэнтлі» па адрасе пр. Пераможцаў-21 (насупраць) выязджала адна адзінка тэхнікі. Гарэла абшыўка ў салоне аўтамабіля.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках