25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Лукашэнкі падарваны!

164

Рэсурс для арганізацыі калектыўных ddos-нападаў «Путинвзрываетдома» паведаміў аб «падрыве» афіцыйнага сайта Аляксандра Лукашэнкі.

«Паспяхова падарваны сайт прэзідэнта Беларусі president.gov.by. Жадаем беларусам як мага больш хуткага выхаду з крызісу і новага, адэкватнага лідэра», паведамляецца ў твітэры праекта.

І сапраўды, у 16:00 па менскім часе сайт president.gov.by быў недасяжны.

«Путинвзрываетдома» - гэта прылада для правядзення калектыўных размеркаваных ddos-нападаў (ад англ. Denial of Service, Адмова ў абслугоўванні) мэтай якіх з'яўляецца вывядзенне сайтаў з ладу шляхам перагрузкі магутнасцяў атакаваных сервераў. Кожны наведвальнік можа прыняць удзел у нападзе, добраахвотна падаючы рэсурсы свайго кампутара. Прынцып нападу грунтуецца на адкрыцці вялікай колькасці падключэнняў з дапамогай JavaScript на кліенцкім баку. Наведвальнікі могуць кантактаваць у чаце, унесці свае прапановы і паглядзець спіс перамог.

Напісаць каментар 164

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках