25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманых у «Брузгах» прысудзілі да штрафаў

39
Затрыманых у «Брузгах» прысудзілі да штрафаў

Як паведамілі ў Гродзенскім раённым судзе, сёння былі разгледжаныя 15 справаў.

Дакладнай лічбы назваць не змаглі, як і памеры штрафаў. Сказалі толькі, што асудзілі ўсіх, хто знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе «Наша Ніва».

Ёсць звесткі, што давалі штрафы па 70-75 базавых адзінак: 2 450 тыс. - 2 625 тыс. рублёў.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі паведамілі пра 22 затрыманых падчас акцыі пратэсту ў пункце пропуску «Брузгі». Там не выключылі, што лічба можа павялічыцца - мерапрыемствы па ўсталяванні арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцыі працягваюцца.

12 чэрвеня беларускія кіроўцы на беларуска-польскай мяжы перакрылі трасу да памежнага пераходу «Брузгі». Яны патрабавалі адмяніць указ Лукашэнкі ад 11 чэрвеня аб абмежаванні вывазу паліва. На мяжу, заблакаваную аўтамабілямі, прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, аднак, перамовы з прысутнымі завяршыліся разгонам і затрыманнямі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках